Алекс (incopolis) wrote,
Алекс
incopolis

КАК ДЕКАНА ИЗ-ЗА МЕНЯ ОТШЛЕПАЛИ

КАК ДЕКАНА ИЗ-ЗА МЕНЯ ОТЫМЕЛИ ОТШЛЕПАЛИ,
ИЛИ
ПОЧЕМУ Я ОКАЗАЛСЯ НА ЗАОЧКЕ


История произошла в конце третьего курса, весной 2004 года. Нам тогда по политологии нужно было напечатать несколько статей касательно политики. Политологию, кстати, вел тогдашний декан журфака В.П.Воробьёв. Я разродился вот этаким достаточно слабоватым текстом в газете «Згода»:


«ГОЛОСУЙ, НЕ ГОЛОСУЙ…
До предстоящих выборов в Парламент остаётся ещё целых полгода, а в почтовых ящиках уже начали появляться листовки, призывающие их бойкотировать. В частности, там пишется: "НЕЛЬГА ІСЬЦІ на лукашэнкаўскія выбары і рэфэрэндум. Нельга давяраць запраданцам з "кааліцыяў", што клічуць на гэтыя выбары. Удзел грамадзянаў у такіх выбарах дазваляе міжнародным арганізацыям прызнаць законнасьць дзеяньняў Лукашэнкі. Галасаваньне супраць нічога не дасьць, лукашэнкаўская машына фальсіфікацыі выведзе заказныя лічбы". Во-первых, авторам данного опуса следует почитать статью Владимира Домашевича "Кніга павінна ачышчаць нашу мову" в "ЛіМе" за 4 апреля нынешнего года, где очень хорошо объясняется, в каких случаях следует употреблять "нельга", а в каких - "няможна". А во-вторых, они по-своему правы. В подтверждение этому хочется вспомнить выборы в Местные советы, прошедшие больше года назад.
На нашем факультете руководящий состав подготовился к этому событию основательно. Всех студентов, проживающих в общежитии, преподаватели по многу раз прямо на занятиях предупреждали, чтобы они не забыли проголосовать досрочно. А потом специальная комиссия в лице зам.декана и ещё нескольких такого же устрашающего вида преподов наведались в жилище иногородних, на ж/д станцию Роща. Не близкий свет, знаете ли: с улицы Московской ехать аж за кольцевую. И под благовидным предлогом ознакомления со студенческим бытом обошли все комнаты, где проживали их подопечные. И как будто между прочим в добровольно-принудительном порядке наказали всем поголовно заполнить бюллетени раньше срока. Даже тем, кто на выходные не собирался уезжать домой к родителям. Конечно, все знали о том, что предпочтение кандидата и времени голосования - это их личное конституционное право. Но руководство общежития успело напугать проживающих, что в случае неявки на участок голосования вовремя (то есть досрочно) им накинут по нескольку часов общественно-полезных работ. Кроме того, в руках зам.декана находится значительная власть на факультете, а мест в общежитии немного по сравнению со всеми нуждающимися, и никто не хотел лишиться комнаты со всеми удобствами в лучшей общаге Минска.
Сами выборы тоже проходили с нарушениями: у голосующих не всегда требовали паспорта, потому что вахтёрши успокаивали ответственных за голосование людей: "Нашто вам паспорт? Мы её хорошо ведаем, это наша студентка". Да и информация о кандидатах была очень скудная, поэтому галочки чаще всего ставили от балды.
И всё же нашлись такие, кто не испугался боссов факультета и пошёл голосовать в воскресенье, а то и не пошёл вовсе. Жму им всем руку.
Всё это было сказано к тому, что осенью поступит полторы сотни первокурсников, среди которых будут совершеннолетние "вяскоўцы". Без сомнения, их тоже будут стращать потерей места прописки, а то и прозрачно намекнут на трудности при сдаче сессии. Вполне естественно, что такие студенты как огня будут опасаться листовок с фразами наподобие "Таму словы "НЯ ЙДЗІ!" павінны дайсьці да кожнага". Вот и выходит, что власть держится на страхе.»


Что произошло после того, я описал сразу после досдачи всех экзаменов за третий курс и уже после того, как оказался на заочке, в сентябре 2004-го. Но тогда тот текст мы никуда не отдали, и он остался в столе. Что же, публикуем сейчас!


Аднойчы на практычных па сацыялогіі мы крыху адцягнуліся ад тэмы, і выкладчык Я.І.Дзмітрыеў між іншым заўважыў: “А ў вас, Лычаўка, увогуле будуць складанасці пры здачы сесіі, з-за вашага артыкула...”

На адной з апошніх пар па паліталогіі журналістыкі выкладчык В.П.Вараб’ёў сказаў прыкладна наступнае: “Я вось не захапіў з рэктарата газету, мы там абмяркоўвалі артыкул... Лычаўка, здаецца, напісаў, так? Напісаў па прынцыпу “усё зраблю – абы надрукавалі”. Ты зняважыў факультэт. Гэта тое самае, што на ўласную сям’ю паклёп зрабіць; гэта тое самае, калі ты б нагаварыў на ўласнага бацьку, маці... Ты парушыў журналісцкую этыку... Ты зняважыў факультэт, а факультэт – гэта тая самая сям’я; дык чаму ты не напішаш такі самы артыкул супраць сваёй уласнай сям’і? Так пісаць нельга... Нельга выносіць гэткае за сцены факультэта, на людзі. На іспыце я за гэта зніжаць адзнаку не буду, але май на ўвазе”. Калі я прасіў яго растлумачыць, чаму так нельга пісаць, ён адказаў, каб я сам паразважаў.

На іспыце, 5 чэрвеня, мне выпаў 19 білет. Я напісаў на аркушу, што ведаў, і быў гатовы адказваць. Калі выкладчык мяне выклікаў, то запытаўся: “Ну як, Лычаўка, вы падумалі пра свой артыкул?” Я адказаў, што так, тое-сёе абмеркавалі. Далей адбыўся прыкладна такі дыялог:
- Гэты твой Сдвіжкоў (рэдактар “Згоды”, дзе пад рубрыкай “Письмо в редакцию” быў змешчаны мой артыкул) вучыўся на журфаку?
- Не ведаю дакладна, алі паколькі ён кажа, што журфак – гэта кляймо, значыць, ву...
(Вераб’ёў перабівае):
- Чаго ты прыйшоў сюды, калі не хочаш вучыцца? Чаго ты сюды прыйшоў, калі кажаш такія рэчы пра ўласны факультэт? Ты так нічога і не зразумеў!
(На мае спробы растлумачыць, што я ўсяго пераказваю словы рэдактара ён не звяртаў увагі, а працягваў гаварыць, павышаючы голас).
- Дык чаго ты прыйшоў сюды, калі не хочаш вучыцца?
- Я прыйшоў, каб вучыцца.
- Зараз паглядзім, чаму ты навучыўся!..

Выкладчык пачаў апытваць мяне па пытаннях. Першае – “тыпалогія партыйных сістэм”. Я пачаў расказваць тры класіфікацыі партый, каб пасля зрабіць выснову – партыйныя сістэмы бываюць: аднапартыйная, дзвюхпартыйная, шматпартыйная. Ён мяне абарваў і сказаў пераходзіць да другога пытання – “асноўныя напрамкі асвятлення дзейнасці Палаты Прадстаўнікоў на старонках газеты “Звязда”. Я пералічыў рубрыкі журналістаў, памылкова ўключыў у іх спіс Т.Падаляк. Выкладчык зрабіў мне заўвагу. Далей я расказаў, што пішуць пра кастрычніцкія выбары; што не могуць разгледзець закон аб базавай адукацыі і аб друку. В.П.Вараб’ёў папрасіў растлумачыць, чаму не могуць прыняць новы варыянт “Закону аб друку і іншых СМІ”. Я выказаў сваё меркаванне, на што выкладчык сказаў, што гэта няправільна, і рэзка патрабаваў, каб я пералічыў назвы публікацый і іх аўтараў у “Звяздзе”, якія асвятляюць дзейнасць Палаты Прадстаўнікоў. Гэтага я, зразумела, не мог сказаць (ды і хто можа, апрача саміх аўтараў ды “батанікаў”?). Тады выкладчык папрасіў мяне расказаць трэцяе пытанне – “Праблемы друку на старонках газет”. Я расказаў пра рыхтуючуюся публікацыю ў газеце “Згода” пра часопіс “Беларуская думка” [проправительственный идейный журнал]; пра спецыяльную рубрыку ў “Згодзе”, дзе даюцца недарэчныя цытаты з іншых газет; пра артыкул “Ядов и Матов против… печати” ў газеце “Наблюдатель”; пра званкі чытачоў “Вячэрняга Мінску” ў рэдакцыю з прапановай закрыць рубрыку “Вече “Вечерки” як непатрэбную і г.д. Тады выкладчык папрасіў ізноў назваць спецыялістаў, якія выступалі на старонках спецыялізаваных СМІ з артыкуламі аб праблемах друку. І гэтага я, вядома, таксама не мог сказаць.

Выкладчык абвясціў, што ставіць мне “двойку”, і каб я прыйшоў восенню. Я папрасіў растлумачыць, дзе была мая памылка ў першым пытанні. Ён выклікаў некую дзяўчынку, і тая адказала: “Аднапартыйная, дзвюхпартыйная, шматпартыйная”. “Вось і ўсё”, - сказаў дэкан. Тады я папрасіў яго выслухаць мяне і расказаў тое, што адказваў яму па гэтым пытанні і тое, чаго ён не даў мне расказаць – прыклады розных партыйных сістэм, супярэчнасці, - напрыклад: у ЗША шмат партый, але сістэма лічыцца дзвюхпартыйнай, бо галоўных партый дзве, і гэтак далей. Выкладчык ўважліва выслухаў і запытаўся: “Пералічы тыпы свядомасці”. Я пачаў адказваць тыпы сацыяльная арыентаванасці згодна расійскаму выкладчыку (прозвішча не ўзгадаю зараз), а В.П.Вараб’ёў сказаў, што гэта няправільна, і зачытаў са сваёй “метадычкі” (якую сам напісаў): “Тыпы свядомасці: ліберальна-дэмакратычны і аўтарытарны. Аўтарытарны тып вызначаецца вузкасцю мыслення, схільнасцю да спрошчвання рэчаіснасці, адмаўленнем супрацьлеглых разважанняў, схільнасцю да безальтэрнатыўнасці спосабаў і шляхоў развіцця” і далей дадаў сваімі словамі: “Гэта чалавек, які знешне ліберальны, а на самой справе – аўтарытарны; і твой Сдвіжкоў менавіта такі чалавек. Так яму і перадай. Увогуле, вы з ім у адну дудку дудзіце”.
На маю просьбу дазволіць пераздаць іспыт у панядзелак, 7 чэрвеня (некалькім чалавекам ён дазволіў), адмовіў.

Пераздача была прызначана на 30 жніўня, панядзелак. Нас прыйшло каля 10 чалавек. Дэкан пацікавіўся, як адпачылі, ці працавалі, ці рыхтаваліся. Прагледзеў мае канспекты, што я перарабіў і дапрацаваў за лета, раздрукоўкі ягоных уласных артыкулаў, закон аб друку, гісторыю партый; паглядзеў матэрыялы яшчэ ў некалькіх чалавек. Выклікаў Аліка Крыніцкага і Кацю Немагай. Аліку задаў пытанне “Тыпы партый”. Алік пачаў пералічваць: “камуністычная, сацыял-дэмакратычная, ліберальная...” Вараб’ёў перабіў яго і паўтарыў: “Тыпы партый”. Той маўчаў. Тады выкладчык запытаўся ў мяне. Я адказаў: “Ультралевыя, левыя, цэнтрысцкія, правыя, ультраправыя”. Ён і мяне перабіў і зноў паўтарыў пытанне. Ніхто не адказаў. Аліку задаў наступнае пытанне: “Тыпалогія партыйных сістэм”. Алік маўчаў; дэкан запытаўся тое самае ў Каці Немагай, тая адказала правільна, і дэкан паставіў ёй здавальняючую адзнаку. Запытаўся ў Аліка: “Што такое прадстаўнічая ўлада?” Той нешта адказаў, але выкладчыку гэта не спадабалася, і ён задаў гэтае ж пытанне мне. Адбыўся такі дыялог:
- Прадстаўнічая ўлада – гэта ўлада, якая ажыццяўляецца шляхам дэлегавання інтарэсаў аднаму чалавеку або партыі.
- Дзе вы бачылі, каб прадстаўнічая ўлада ажыццяўлялася адным чалавекам?
- Падчас выбараў мы абіраем аднаго дэпутата ад акругі.
- Адзін дэпутат – яшчэ не ўлада.
- Давайце я папраўлюся. Прадстаўнічая ўлада – гэта ўлада, якая ажыццяўляецца шляхам дэлегавання насельніцтвам сваіх інтарэсаў...
- Хто ў нас з’яўляецца прадстаўнічай уладай?
- Палата Прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі...
- Так, Лычаўка, сёння ж мне заяву аб пераводзе на завочнае, ці з 1 верасня вас адлічым!
(Выгнаў мяне за дзверы)
Хутка выйшаў Алік – ён не адказаў, якія ёсць партыйныя выданні. За ім – Аляксандр Галанскі [сейчас ведет новости на канале СТВ]. Ён сказаў, што ў кааліцыю “Пяцёрка плюс” [было тогда такое никчёмное объединение] уваходзіць партыя БНФ, а дэкан сказаў – “глупства”. Аляксандр пачаў даводзіць, але той і яго выгнаў, як і Аліка, сказаўшы напісаць заявы аб пераводзе. Хутка выйшла Маргарыта Андрэева. Выкладчык у яе запытаўся тыпы партый, яна адказала тое самае, што і мы з Алікам, і ён залічыў ёй правільны адказ. Таню Федзіну адправіў на завочнае за тое, што публікацыі былі маленькімі.
Калі мы ўчатырох прыйшлі да яго падпісваць заявы, ён сказаў:
- А зараз пагаворым па душах. Чаму так дрэнна падрыхтаваліся? Гэта што: непавага да прадмета, непавага да выкладчыка ці... (дакладна не памятаю, але нешта накшталт таго, што мы заўсёды так халатна ставімся да іспытаў).
А.Галанскі адказаў, што нешта далося лёгка, а нешта – не, вось і патрапіла нам.
- А вы ж не горш за ўсіх былі падрыхтаваны. Але яны здалі, а вы – не.
Пацікавіўся, ці ёсць у нас дзе працаваць, і паабяцаў пагутарыць з дырэктарамі і рэдактарамі, каб узялі нас на працу. Падпісаў заявы.
- А вас, Лычаўка, я увогуле “скрепя сердце” адпраўляю на завочнае.

Праз дзень увечары мы сустрэліся ў дэканаце: я хацеў высветліць, як знізіць аплату за здачу акадэмічнай розніцы (фактычна, плата за экзамены, якія мы не здалі).
- Ты з шматдзетнай сям’і?
- Так.
- Дык вось таму я цябе адправіў на бюджэтнае завочнае, а так быў бы “платнікам”.
Паклаў мне руку на плячо і дадаў:
- Хутчэй перавадзіся і ідзі працаваць. Мне з-за цябе так папала, што больш няма куды.

Я оказался на заочке, где было не так уж и плохо. Регулярно ходил на занятия к «дневникам». Вскоре деканом факультета был назначен Сергей Дубовик. А еще через некоторое время в интернет-газете появилась такая любопытная статья, советую почитать. Кажется, я даже догадываюсь, кто ее написал.

«НЕ РАБІЦЕ З ВАРАБ’ЁВА ГЕРОЯ-АПАЗЫЦЫЯНЭРА!

Адыёзнага дэкана журфака БДУ здымаюць з пасады


На факультэце пануе шок і здранцьвеньне. Праўда, у асноўным сярод адміністрацыйна-выкладчыцкага пэрсаналу. Аб зьняцьці свайго дэкана пераважная бальшыня студэнтаў-журналістаў даведаецца толькі на наступным тыдні, калі распачнецца новы сэмэстар, а зь ім і рэгулярныя заняткі. Менавіта тады, а дакладней 3-га лютага, унівэрсытэцкая грамадзкасьць пачуе й імя новага кіраўніка адзінага ў Беларусі і найстарэйшага ў СНД журналісцкага факультэта, які ў мінулым годзе адзначыў сваё 60-годзьдзе.

“Свабода” ці “АБС”?
Афіцыйнае тлумачэньне звальненьня Вараб’ёва — яго ўласнае рашэньне (і ані слоўца болей), неафіцыйнае — пастанова “дырэктыўных органаў”. Сам дэкан падзею ніяк не камэнтуе, як маўчаць ягоныя намесьнікі й іншыя супрацоўнікі факультэту, якія, відаць, атрымалі жорсткі загад: “сакрэтную” інфармацыю за сьцены будыніны не выносіць. Таму ня дзіўна, што ва ўмовах невядомасьці й надзвычайнай сакрэтнасьці на першае месца выходзяць усемагчымыя чуткі і “навіны” ад вядомай у народзе агенцыі “АБС” (“Адна Баба Сказала”). Адна рэч, калі гэтым займаюцца людзі далёкія ад журналісцкай прафэсіі на ўласнай кухні, але зусім іншая, калі крыніцай недакладнай інфармацыі — паважаны СМІ.

Вось фрагмэнт з сюжэту карэспандэнткі Беларускай праграмы “Радыё Свабода” Галіны Абакунчык (этэр ад 27.01.2005):

“Гавораць супрацоўніцы факультэту Валянціна Кароль і Еўдакія Геркоўская:
(Кароль: ) “Нехта, відаць, зрабіў паклёп, каб дамагчыся нейкіх сваіх інтарэсаў. Мы вельмі зьдзіўленыя і ўражаныя. Гэта несправядліва, і мы ўсе вельмі шкадуем”.
(Геркоўская: ) “Мы ўсе ў шоку, бо дэкан вельмі харошы. Проста плакаць хочацца, што такога чалавека звальняюць”.
[...]
У каляжурналісцкім асяродку звальненьне Васіля Вараб’ёва зьвязваюць зь нядаўнім сьвяткаваньнем 60-годзьдзя факультэту, калі на неафіцыйную імпрэзу былі запрошаныя вядомыя ў Беларусі апазыцыйныя грамадзкія дзеячы, а таксама з прыняцьцём у шэрагі студэнтаў актывіста руху ліцэістаў Глеба Лабадзенкі і іншымі абставінамі. Вось як пракамэнтаваў адстаўку дэкана колішні выпускнік факультэту і шматгадовы кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Бураўкін:
(Бураўкін: ) “Такія людзі, як Вараб’ёў, вучылі быць сумленнымі перад прафэсіяй і перад людзьмі, дзеля якіх працуеш. Мне шкада, бо месца пустым ня будзе, і я баюся, што прыйдуць людзі, падобныя так званым аглядальнікам тэлебачаньня — усялякія пракопавы, шынкары і іншыя. Яны навучаць, як быць халуямі. І я вельмі трывожуся, каб зыход Васіля Вараб’ёва не апынуўся бядою ня толькі для сёньняшніх студэнтаў, але і для заўтрашніх СМІ”.

У добра вядомай уважлівым чытачам і слухачам апазыцыйных СМІ манеры рабіць са звольненых па розных прычынах дзяржчыноўнікаў сьвядомых супраціўнікаў дзеючага рэжыму, Галіна Абакунчык усемі магчымымі сродкамі, але вельмі аднабока, не імкнучыся зірнуць глыбей, стварае ў сюжэце станоўчы вобраз шчырага і сумленнага дэкана Вараб’ёва, які аніяк не жадаў рабіць з факультэта пакорлівага служку ідэалягічнае машыны, за што і быў зьняты. У пацьверджаньне гэтага, карэспандэнтка прыводзіць і енчаньні расчуленых супрацоўніц журфаку (“Мы ўсе ў шоку, бо дэкан вельмі харошы. Проста плакаць хочацца, што такога чалавека звальняюць”, і заклапочаныя меркаваньні студэнтаў (“Розныя меркаваньні на гэты конт. Што журфак будуць ператвараць у ідэалягічны факультэт, што дэкан не жадаў у гэтым удзельнічаць”) і нават дзіўнае заступніцтва паважанага Генадзя Бураўкіна.

Шлях да “Скарыны”
Яшчэ да таго, як стаць дэканам журфаку (якім пасьля кіраваў больш за 10 гадоў), Васіль Вараб’ёў, працуючы ў менскім парткаме па ідэалёгіі, пасьпеў зарэкамэндаваць сябе начальнікам з дыктатарскімі замашкамі. Былы рэдактар адной зь менскіх шматтыражак (ягонае імя ня будзем раскрываць, каб ня выдаць крыніцу інфармацыі), які адпрацаваў у гэтым выданьні чвэрць стагодзьдзя, так ўзгадваў пра сваю сустрэчу напрыканцы 80-х з Вараб’ёвым:
“Тэлефануе ён у рэдакцыю аднойчы, прадстаўляецца і пачынае ўладарным тонам на “ты” (хаця і быў на 30 гадоў маладзейшым за мяне) вычытваць: “Ты што гэта сваё прозьвішча ў выходных дадзеных такім буйным кеглям набіраеш? — Так было да мяне, так ужо й пры мне 15 гадоў пішам. — Ты гэта кінь, я сказаў “пішы драбней”, значыць пішы драбней!”
Выслухваць ягоныя нахабныя загады я тады ня стаў і кінуў слухаўку. Праходзіць нейкі час, Вараб’ёў прыяжджае на прадпрыемства ў рэдакцыю й зь лямантам зноў накідваецца на мяне: “Я — начальнік, ты — ніхто. Я сказаў — ты выканаеш!” Тут я ўжо не вытрымаў і жорстка яму адказаў: “Я падначальваюся толькі парткаму нашага прадпрыемства і завкаму нашага прафсаюза, таму ідзі сабе зь мірам ці я вымушаны буду паклікаць ахову”.

Гэты просты, здаецца, жыцьцёвы прыклад дваццацігадовай даўніны вельмі яскрава характарызуе чалавека. Адзначце, было тое на пачатку кар’ернага ўздыму будучага дэкану. Пасьля прыйшлі Адраджэньне й незалежнасьць. У новых умовах узначаліўшы журфак Вараб’ёў зарэкамэндаваў сябе як руплівец Беларушчыны, ва ўсіх афіцыйных стасунках карыстаўся выключна беларускай мовай, што не магло не выклікаць павагі ў нацыянальна скіраваных дэмакратычных асяродках. Але ўлада хутка зьмянілася, а Вараб’ёў — кіраўнік аднаго з самых ідэалягічных (па вызначэньні) факультэтаў — на сваёй пасадзе застаўся й удала прыстасаваўся да патрабаваньняў новага рэжыму. Бы ў доказ гэтага некалькі гадоў таму В.Вараб’ёў быў узнагароджаны з рук А.Лукашэнкі Ордэнам імя Ф.Скарыны. Свайго “Скарыну” Вараб’ёў атрымаў нават раней за патрыярха й вэтэрана беларускае журналістыкі, аднаго з заснавальнікаў факультэта Барыса Стральцова, які вядомы тым, што ў застойныя часы адмовіўся пісаць у “Звяздзе” партыйныя паклёпы на будучых клясыкаў айчыннае літаратуры Быкава і Караткевіча. Яно і зразумела, унёсак Вараб’ёва ў справу выхаваньня “чэсных” журналістаў непараўнана больш значны.

“Зь бляскам у вачох”
Пра падзеі мінулай восені, калі пад кіраўніцтвам дэкана Вараб’ёва студэнтаў пад пагрозай незаліку практыкі, адкрыта парушаючы Канстытуцыю, заганялі на выбарчыя ўчасткі датэрмінова, наш сайт падрабязна паведамляў. Тых, хто ў пазначаны тэрмін не прагаласаваў, дэкан выклікаў на асабістую размову ва ўласны кабінэт, тут жа тэлефанаваў па месцах супрацоўніцтва студэнтаў (калі гэта былі дзяржаўныя СМІ) і прасіў спыніць зь імі ўсялякія кантакты. Акрамя таго абяцаў “праблемаў у навучаньні”, што не было пустымі словамі. Аніводзін з тых, хто не прагаласаваў датэрмінова, высокай адзнакі за практыку не атрымаў.

Пасьля абвешчаньня вынікаў галасаваньня на рэфэрэндуме Вараб’ёў з сур’ёзным выглядам распавядаў на ток-шоў “Выбар”, як “студэнты журфака ішлі на датэрміновыя выбары выконваць свой грамадзянскі доўг зь бляскам у вачох”.

Паведамлялі мы і аб дзіўнай гісторыі зь пераводам на завочнае навучаньне аднаго з найлепшых студэнтаў былога трэцяга курсу Аляксандра Лычаўкі. Маючы сярэдні трохгадовы бал па 10-бальнай сыстэме 8.47(!), ён тым ня меньш ня здолеў здаць нават на здавальняючую “тройку” “Паліталёгію журналістыкі” дэкану Вараб’ёву. Адбылося тое пасьля таго, як Лычаўка прадставіў на залік сваю палітычную публікацыю з газэты “Згода” аб парушэньні канстытуцыйных правоў студэнтаў у часе прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году.

Каб усьвядоміць, хто такі Вараб’ёў, ня трэба быць ані паэтай, ані публіцыстым. Таму цяжка зразумець, што мае на ўвазе сп. Бураўкін, адзначаючы: “Такія людзі, як Вараб’ёў, вучылі быць сумленнымі перад прафэсіяй і перад людзьмі, дзеля якіх працуеш” і чым Вараб’ёў адрозьніваецца ад “усялякіх пракопавых, шынкароў і іншых”, якія “ навучаць, як быць халуямі”?
Патлумачце гэта, Генадзь Мікалаевіч, усім тым, хто пацярпеў праз Вараб’ёва!

Вэрсія №1
Найбольш рэальнай вэрсіяй звальненьня Вараб’ёва з пасады дэкана падаецца тая, што зьвязаная з чуткамі аб мажлівым пераводзе журфаку ў падпарадкаваньне Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце з мэтай узмацненьня ідэалягічнага ціску. Але зусім не таму, што “дэкан не жадаў у гэтым удзельнічаць” (як гэта вынікае з паведамленьня “Радыё Свабода”). Вараб’ёў — адданы прэзыдэнту чалавек, што было прадэманстравана ў часе апошняй выбарчай кампаніі, і адмовіцца ад такой прапановы ён наўрад ці мог. Але зусім іншая рэч, калі аніякай прапановы й не было. Бо ў чым сэнс тады зьмяняць “дах” факультэту, пакідаючы нязьменным ягонае кіраўніцтва. Выглядае, што Вараб’ёў проста застаўся па-за “справай”. І цалкам магчыма, што аб зьменах, якія чакаюць факультэт наперадзе, дэкан ведаў даўно. Ці не таму так “шчыраваў” на выбарах, каб зачапіцца за ўладарны скіпэтар, што імкліва выплываў з-пад рук?

Вінцэсь Шчаблоўскі»
Subscribe

  • Остров сокровищ. А что дальше?

    Когда читаю интересную книгу, у меня в голове возникают два вопроса: 1) Есть ли у книги продолжение? 2) Есть ли у книги экранизация? Часто, к…

  • Автостоп в Беларуси запрещен?

    Ехал давеча автостопом в Брест, и на протяжении 11 километров, от поворота на Р5 (223 км) до паровоза (212 км) на объезде Барановичей меня подвозил…

  • Неизвестная авиакомпания из Беларуси!

    Обнаружил в шкафу такую потертую, с пятном, футболку с рекламой авикомпании Nemiga Airlines. Перечислены направления: Minsk, Gomel, Brest, Vitebsk,…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment